Што такое ZALA?
ZALA – лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне, якое адкрывае для карыстальніка дасюль нечуваныя магчымасці звычайнага дамашняга тэлевізара. ZALA дазваляе кіраваць кантэнтам і глядзець тое, што Вам хочацца, і тады, калі Вам гэтага хочацца. ZALA забяспечвае лічбавую якасць выявы і аб’ёмны стэрэагук. Для таго, каб стаць абанентам інтэрактыўнага тэлебачання, не трэба пракладаць дадатковы кабель і ўстанаўліваць разнастайныя антэны. Прагляд інтэрактыўнага тэлебачання ніякім чынам не ўплывае на звычайную тэлефонную сувязь – Ваш тэлефон не будзе заняты, пакуль Вы глядзіце свае любімыя перадачы.