Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе каналы ТДГсаюз, Саюз і Жэст | ZALA

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе каналы ТДГсаюз, Саюз і Жэст

16.04.2013
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA працягвае вывучаць перавагі гледачоў і прадстаўляе ў тэставым рэжыме новыя тэлеканалы:

 

ТДГсаюз

ТДГ – Тэлебачанне Дзеля Грамадства – менавіта такое раскрыцце абрэвіятуры з'яўляецца найболш дакладным у  вызначэння задач і ідэйнай накіраванасці тэлеканала. Важнейшая задача ТДГ - распаўсюджванне аб'ектыўнай інфармацыі пра палітычнае, эканамічнае і сацыяльна-культурнае жыццк саюзнай Дзяржавы. Асноўнай складаючай вяшчання канала з'яўляюцца інфармацыйныя і інфырмацыйна-палітычныя каналы. У праграмны пакет тэлеканала таксама ўваходзяць публіцыстычныя і культурна-пазнавальныя праграмы, дакументальныя фільмы, лепшыя расійскія і беларускія кінастужкі. Вяшчанне тэлеканала ажыццяўляецца кругласутачна.

 

Саюз

Тэлеканал Саюз быў створаны на базе тэлестудыі Екацярынбургскай епархіі і тэлеканала Свярдлоўскай вобласці. Праваслаўную тэлекампанію "Саюз" Екацярынбургскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы магчыма характарызаваць, як пазітыўнае, сямейнае, хатняе тэлебачанне, якое заснавана на маральных каштоўнасцях і традыцыях айчыннай культуры і гісторыі.

 

Жэст

Тэлеканал «Жэст» - унікальны тэлевізійны прадукт. Падобных спецыялізаваных каналаў для людзей з парушэннямі слыху ў свеце адзінкі. Зараз людзі, якія маюць розныя парушэнні слыху, могуць глядзець любімыя тэлепраграмы. Тэлевізійны канал «жэст» заснаваны Беларускім таварыствам глухіх. Праграмная сетка канала ўключае перадачы інфармацыйнай, культурна-асветніцкай, адукацыйнай і забаўляльнай накіраванасці.

Вяшчанне тэлеканалаў ажыццяўляецца ў тэставым рэжыме і даступна ўсім абанентам базавых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

 Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падлючэння да разнастайных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by   і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).