Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае новы тэматычны пакет «Пазнавальны» | ZALA

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае новы тэматычны пакет «Пазнавальны»

18.03.2013
Printer-friendly version

Выдатныя навіны для ўсіх абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA! З 15 сакавіка 2013 года ZALA прадстаўляе новы тэматычны пакет – Пазнавальны. У пакет увайшлі ўжо добра знаёмыя па тэставым перыядзе абаўляльныя элеканалы 24 Тэхна, Нана ТБ, Хто есць хто, а таксама канал Цалкам сакрэтна.

 

Тэматычны пакет «Пазнавальны» будзе даступным для абанентаў ZALA, падключаных да аднаго з базавых пакетаў – «Прэм'ера», «Проста ТБ» або «Карпаратыўны».

 

24 Тэхна — расійскі кругласутачны навукова-забаўляльны тэлеканал пра тэхніку і тэхналогіі для тых, хто з цікаўнасцю сочыць за апошнімі дасягненнямі і распрацоўкамі. Праграмы тэлеканала распавядаюць пра тое, як сучасня тэхналогіі змяняюць звыклы свет вакол нас і прадастаўляюць новыя магчымасці для эксперыментаў з навакольным светам.

 

Нана ТБ — канал, прысвечаны сучасным тэхналогіям і інавацыям, які спецыяльзуецца на дакументальных фільмах як замежных, так і расійскіх. Акрамя таго, у сетцы вяшчання канала абаненты ZALA знойдуць інтэрв'ю з экспертамі ў розных галінах навукі.

 

Хто есць хто — канал фільмаў і сюжэтаў пра жыцце сацыяльна-значных персанажаў — тэлеканал распавядае пра людзей, чые справы і жыццёвыя гісторыі здзіўляюць аўдыторыю

 

Цалкам сакрэтна — канал, які распавядае пра загадкавыя гісторыі, гучныя журналісцкія расследаванні, ваенныя канфлікты, тайны лёсаў вялікіх палітычных дзеячаў, дыпламатаў і разведчыкаў. Гледачам канала прапануюцца фільмы-расследванні, створаныя вядучымі тэлекампаніямі свету, а таксама праграмы і фільмы, знятыя спецыяльна для дадзенага канала.

 

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падключэння да разнастайных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).