ZALA прадстаўляе новы тэлеканал + TV | ZALA

ZALA прадстаўляе новы тэлеканал + TV

24.10.2011
Printer-friendly version

Замест канала Бульвар ТБ, які трансліруецца ў тэставым рэжыме, ZALA пачынае вяшчанне новага сямейнага тэлеканала +TV.

 

+TV – тэлеканал, які дынамічна развіваецца. Пры яго стварэнні аўтары ўлічвалі перавагі кожнай узроставай групы, робячы акцэнт на сямейных каштоўнасцях і традыцыях. У эфіры канала, вяшчанне якога вядзецца кругласутачна, глядач зможа ўбачыць музычныя і спартыўныя тэлепраграмы, ігравое і дакументальнае кіно. Для дзяцей тэлеканал +TV трансліруе поўнаметражныя і кароткаметражныя мультыплікацыйныя фільмы і казкі.

 

+TV – адзін з каналаў, які ўключаны ў лінейку тэлеканалаў, што тэсціруюцца гледачамі ZALA. Менавіта атрымаўшы найвышэйшую адзнаку тэлеканал па заканчэнні запланаванага тэставага перыяду будзе ўключаны ў пакеты інтэрактыўнага тэлебачання. Прымайце актыўны ўдзел у праглядзе!

 

Вяшчанне тэлеканала +TV даступна ўсім абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.