ZALA запускае ў тэставым рэжыме новы канал для дзяцей – Cartoon Network | ZALA

ZALA запускае ў тэставым рэжыме новы канал для дзяцей – Cartoon Network

03.01.2012
Printer-friendly version

Ці знойдзецца хоць адзін чалавек, не знаёмы з Томам і Джэры? Cartoon Network прысвечаны выключна мультфільмам. Іх героі - сябры дзяцей ужо не аднаго пакалення.
Cartoon Network – гэта буйнейшы мультыплікацыйны тэлеканал. Мэтавая аўдыторыя – дзеці ад шасці да дванаццаці гадоў. Канал паказвае папулярныя дзіцячыя забаўляльныя праграмы: «Бэн 10», «Чаўдэр», «Фостэр: Дом для сяброў са свету фантазій», «Дзіўныя ліхтугі Флэпджэка», «Рабяты з нашага двара», «Эд, Эдд і Эддзі», «Робатбой», «Я – праныра», «Самурай Джэк», «Кароўка і Пеўнік» і многія іншыя.
Тэлеканал Cartoon Network заменіць тэлевізійны канал Disney, вяшчанне якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь спынена па рашэнні праваўласніка канала.
Тэлеканал Cartoon Network даступны ўсім абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA ў рэжыме тэставага вяшчання.