Навiны | ZALA

Навiны

29.05.2011
02.12.2022

«Белтэлекам» удастоены прэміі «Народная Марка» ў чатырох намінацыях

«Белтэлекам» стаў пераможцам 10-й юбілейнай Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» адразу ў чатырох намінацыях. Вынікі конкурсу аб'явілі 1 снежня.  
01.12.2022

Аб спыненні вяшчання тэставых тэлеканалаў

Паважаныя абаненты!   З 1 снежня 2022 г. спыняецца трансляцыя тэставых тэлеканалаў «Mezzo» у пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA, і «Mezzo Live HD» у дадатковым пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.
01.12.2022

«Белтэлекам» прапануе новы пакет VIP HD: кінапрэм'еры і сусветныя бэстсэлеры, прырода і спорт у выдатнай якасці

«Белтэлекам» прапануе новы пакет VIP HD. Шэсць тэлеканалаў з выдатным гукам і HD-якасцю парадуюць кінаманаў, спартыўных балельшчыкаў і аматараў тэлепадарожжаў.
25.11.2022

У Год гістарычнай памяці: «ЯСНАе TV» запускае новы праект, прысвечаны гісторыі сувязі, радыё і тэлебачання

26 лістапада тэлеканал «ЯСНАе TV» дае старт новаму праекту – дакументальнаму цыклу «Хронас»*, прысвечанаму гісторыі сувязі, радыё, тэлебачання і тым людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё галіны і прыродазнаўства.
06.10.2022

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

Паважаныя абаненты!   З 6 кастрычніка 2022 года ў сувязі са спыненнем дзеяння дазволу на распаўсюджванне тэлеканала «Мультыландыя» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прыпыняецца яго трансляцыя ў дадатковым пакеце «На канапе», пашыраных пакетах ZALA IPTV і базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.  
03.10.2022

ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!   З 3 кастрычніка 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіўся новы тэставы тэлеканал «Загараднае жыццё». У дадатковым пакеце «Прэміум» ZALA IPTV і SMART ZALA пачалося вяшчанне тэставага тэлеканала «Свет серыяла». Трансляцыя канала «Extreme Sports» працягнецца на 111 кнопцы.  
23.09.2022

Навінка ў «Белтэлекаме»: у продажы з'явіліся тэлевізары iFFALCON

 «Белтэлекам» увесь час працуе над пашырэннем асартыменту тавараў, якія можна набыць у растэрміноўку ў сэрвісных цэнтрах кампаніі або на сайце shop.beltelecom.by. У прадуктовай лінейцы – зноў навінка! Тэлевізары iFFALCON, створаныя карпарацыяй TCL, заваёўваюць у гледачоў усё большую папулярнасць.
22.09.2022

У пакеце «Прэміум» з'явіўся новы тэлеканал

22 верасня ў дадатковым пакеце «Прэміум» ZALA IPTV і SMART ZALA на 120-й кнопцы пачалося вяшчанне тэставага тэлеканала «Еўракіно».   «Еўракіно» – расійскі канал еўрапейскага кіно. У эфіры – прэм'еры, культавыя фільмы, а таксама рэпартажы з еўрапейскіх кінафестываляў. Акрамя таго, на тэлеканале вы ўбачыце тэматычныя паказы, прымеркаваныя да еўрапейскіх фестываляў і іншых падзей са свету кіно.
05.09.2022

Зноў у наяўнасці папулярная мадэль тэлевізара Skyworth!

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» і на сайце https://shop.beltelecom.by/ зноў у наяўнасці папулярная мадэль тэлевізара Skyworth. Skyworth 32Е3А абаненты «Белтэлекама» могуць купіць у растэрміноўку на 24 месяцы. Штомесячны плацеж складзе ўсяго 30 рублёў! Дыяганаль
30.08.2022

Увазе карыстальнікаў пакетаў паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (МЕГОГО)» і «ЯСНА Кіно+»

Паважаныя абаненты!   30 жніўня 2022 года па не залежных ад РУП «Белтэлекам» прычынах спынілася прадастаўленне доступу да відэаматэрыялаў анлайн-кінатэатра «МЕГОГО» ў пакетах паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (МЕГОГО)» і «ЯСНА Кіно+».