Навiны | ZALA

Навiны

29.05.2011
19.08.2022

Яшчэ даступней: «Белтэлекам» знізіў кошты на робаты-пыласосы ўсіх мадэляў

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» дзейнічае акцыйная прапанова на робаты-пыласосы Xiaomi. Робат-пыласос – незаменная купля для падтрымання чысціні вашага дома. Ён можа самастойна праводзіць сухую і вільготную ўборку, і пры гэтым выдатна арыентуецца ў прасторы. На сённяшні дзень shop.beltelecom.by прапануе 4 мадэлі.
11.08.2022

Партал рэйтынгавай адзнакі – нам важна ваша меркаванне!

«Белтэлекам» нагадвае аб магчымасці ацаніць якасць абслугоўвання кліентаў на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел. Партал рэйтынгавай ацэнкі – спецыялізаваны сэрвіс для грамадзян, які дае магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі. «Белтэлекам» таксама прадстаўлены на гэтым рэсурсе. Цяпер на партале зарэгістраваны 144 аб'екты прадпрыемства (філіялы і структурныя падраздзяленні).
19.07.2022

Дакументальны праект «Связісты» на тэлеканале «ЯСНАе TV»

20 ліпеня на тэлеканале «ЯСНАе TV» у эфір выйдзе чарговы выпуск спецыяльнага праекта «Связісты». «Сувязісты» – гэта цыкл партрэтных інтэрв'ю, прысвечаных неардынарным людзям, для якіх электрасувязь стала справай жыцця, паслужыла стымулам прафесійнага і асабістага росту. Праект складаецца з 15 біяграфічных гісторый. Госцем трынаццатага выпуску праграмы стаў Фёдар Еўдакімаў, былы начальнік гарадской тэлефоннай станцыі Брэста (1980–1988 гг., 1995–2005 гг.).
11.07.2022

Змяненні ў напаўненні пакетаў ZALA

Паважаныя абаненты! З 11 ліпеня 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Фільмавы» і пашыраным пакеце «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання пачалася трансляцыя тэлеканала «Муві ТБ». «Муві ТБ» – расійскі кінаканал, у эфіры якога транслююцца фільмы самых розных жанраў расійскай і замежнай вытворчасці.
01.06.2022

Яшчэ больш дзіцячага кантэнту: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты! 1 чэрвеня 2022 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў. На 144-й і 145-й кнопках у дадатковым пакеце «Дзіцячы», пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіліся «Тэлеканал «Дзіцячы» і «Ginger».
26.05.2022

У ZALA з'явіўся новы рэгіянальны тэлеканал

26 мая ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 25-й кнопцы ў рэжыме тэставага вяшчання пачалася трансляцыя тэлеканала «2-гі гарадскі канал» для гледачоў Магілёўскай вобласці.  
17.05.2022

Аб спыненні вяшчання тэлеканала

Паважаныя абаненты!   У сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на распаўсюджванне тэлеканала «Star cinema» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з 17 мая  2022г. спыняецца трансляцыя дадзенага тэставага тэлеканала ў пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA.
16.05.2022

Выдатная прапанова да лета: у «Белтэлекаме» з'явіліся электрасамакаты!

 Нарэшце надышлі цёплыя дні, калі хочацца больш гуляць і часцей праводзіць час на вуліцы. А каб прагулкі былі яшчэ весялей і энергічней, мы прыгатавалі выдатную прапанову для сваіх кліентаў! Цяпер у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» можна на выгадных умовах набыць электрасамакаты – у растэрміноўку на 24 месяцы з нязменнай сумай плацяжу на працягу ўсяго дзеяння дагавора.
05.05.2022

У ZALA пачалося вяшчанне новага тэлеканала

Паважаныя абаненты!   5 мая 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 171 кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала «1 HD Music Television».   «1 HD Music Television» – гэта музычна-забаўляльны HD-тэлеканал для знатакоў сучаснай музыкі. У эфіры – хіты, навінкі, чарты і відэакліпы айчынных і замежных выканаўцаў.
04.05.2022

Аб спыненні вяшчання тэлеканала

Паважаныя абаненты! У сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на распаўсюджванне тэлеканала «Star Family» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з         4 мая 2022 г. спыняецца трансляцыя дадзенага тэставага тэлеканала ў пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA.