SMART ZALA папоўніцца рэгіянальнымі тэлеканаламі | ZALA

SMART ZALA папоўніцца рэгіянальнымі тэлеканаламі

30.08.2021
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

30 жніўня 2021 года ў складзе базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA пачнецца трансляцыя рэгіянальных тэлеканалаў «Інтэкс» і «Лагуна ТБ» для Брэсцкай вобласці, «Гомель ТБ» - для Гомельскай вобласці.

«Інтэкс» - кантэнт тэлеканала складаюць штодзённыя праграмы «Весці-Баранавічы», праграмы пра галоўныя падзеі тыдня «7 дзён Баранавічы», а таксама «Пастфактум», «Рэгіён» і інш. Па чацвяргах у эфіры перадача «Госць студыі», па нядзелях - «Святло праваслаўя». Для самых маленькіх гледачоў выходзіць праграма «Казкі на ноч».

«Лагуна ТБ» - музычна-забаўляльны тэлеканал. Гэта малады сродак масавай інфармацыі, якi дынамічна развіваецца. 25 красавіка 2019 года тэлеканал «Сіці» правёў рэбрэндынг і змяніў імя. З 13 мая гледачы ўбачылі тэлеканал «Лагуна ТБ» у новым фірменным стылі, з новым лагатыaпам, пазіцыянаваннем і новым слоганам.

«Гомель ТБ» - рэгіянальны тэлеканал, які адлюстроўвае навіны Гомельскага рэгіёну, спецыяльныя праекты, прысвечаныя здароваму ладу жыцця, захаванню законнасці і правапарадку. Таксама на тэлеканале - мастацкія і дакументальныя фільмы.

Прыемнага прагляду!