Як самастойна наладзіць эфірнае тэлебачанне | ZALA

Як самастойна наладзіць эфірнае тэлебачанне

20.09.2021
Printer-friendly version

Паважаныя карыстальнікі эфірнага тэлебачання!

РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі эфірнага тэлебачання «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00. Графік правядзення работ можна паглядзець тут.

Па завяршэнні работ зменяцца радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш.

Карыстальнікам бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм патрабуецца вырабіць наладу тэлеканалаў паводле інструкцыі (кіраўніцтва карыстальніка) да вашага тэлевізійнага прыёмніка або вашай тэлевізійнай прыстаўкi.

Абаненты паслугі «Эфірная ZALA» змогуць наладзіць абсталяванне аўтаматычна або ўручную.

1 Аўтаматычная налада

Пры аўтаматычным спосабе спатрэбіцца скінуць налады раней адсканаваных тэлеканалаў і правесці паўторнае сканаванне. Для гэтага неабходна:

  • уключыць прыстаўку;
  • пасля загрузкі «Эфірная ZALA» націснуць кнопку «menu» на пульце прыстаўкі;
  • знайсці ўкладку «Настройкі», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  • выбраць «Выдаліць усе», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  • пацвердзіць, што вы хочаце выдаліць усе каналы, націснуўшы «Так»;
  • перайсці на «Аўтосканаванне», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  • націснуць на ўкладку «Пошук», дачакацца поўнага сканавання каналаў;
  • атрымаць выяву тэлеканалаў на новых частотах.

2 Ручная налада

2.1. Падчас усталявання тэлеканалаў у ручным рэжыме з выдаленнем існуючых тэлеканалаў (паказчыкі інтэнсіўнасці і якасці прыманага сігналу тэлеканалаў павінны быць стабільныя і складаць 25-30%) неабходна:

  1. уключыць прыстаўку;
  2. пасля загрузкі націснуць кнопку «menu» на пульце прыстаўкі;
  3. знайсці ўкладку «Настройкі», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  4. выбраць «Выдаліць усе», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  5. пацвердзіць, што вы хочаце выдаліць усе каналы, націснуўшы «Так»;
  6. націснуць кнопку «menu» на пульце прыстаўкі;
  7. знайсці ўкладку «Настройкі», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  8. на старонцы «Настройкі» перайсці на ўкладку «Сканаванне каналаў» і націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  9. на старонцы «Сканаванне каналаў», што з'явілася - запоўніць патрабаваныя параметры:

«Рэжым сканаванне» - выбраць «Па канале»,

«Дыяпазон» - выбраць «UHF»,

«Нумар канала» - выбраць нумар канала (частата) зыходзячы з табліцы  «Інфармацыя аб частотах і радыусе пакрыцця лічбавых перадатчыкаў у 1-м мультыплексе», прадстаўленай на сайце РУП «Белтэлекам», або ўдакладніць у службы тэхнічнай падтрымкі па нумары;

  1. пасля выбару нумары канала на старонцы «Сканаванне каналаў» павінна з'явіцца стабільнае значэнне інтэнсіўнасці і якасці сігналу 25-30% і больш. Далей перайсці на «Пошук» і націснуць на пульце кнопку «Ок». Пачынаецца сканаванне абранага радыёчастотнага канала. Па выніках сканавання з'яўляецца пералік тэлеканалаў, якія ўваходзяць у адсканаваны радыёчастотны канал;
  2. паўтарыць пункты 6-10 для сканавання радыёчастотных каналаў іншых мультыплексаў, выбраўшы нумар канала (частату) зыходзячы з табліц:  «Інфармацыя аб частотах і радыусе пакрыцця лічбавых перадатчыкаў у 2-м мультыплексе» і   «Інфармацыя аб частотах і радыусе пакрыцця лічбавых перадатчыкаў у 3-м мультыплексе».

Колькасць мультыплексаў (радыёчастотных каналаў) будзе залежыць ад падлучанага тарыфнага плану.

2.2. Падчас усталявання тэлеканалаў у ручным рэжыме без выдалення існуючых тэлеканалаў пасля налады патрэбнага мультыплекса (радыёчастотнага канала) новыя тэлеканалы дабавяцца ў канцы агульнага пераліку і назвы тэлеканалаў будуць паўтарацца. Неабходна:

  1. уключыць прыстаўку;
  2. пасля загрузкі «Эфірная ZALA» націснуць кнопку «menu» на пульце прыстаўкі;
  3. знайсці ўкладку «Настройкі», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  4. на старонцы «Настройкі» перайсці на ўкладку «Сканаванне каналаў» і націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  5. на старонцы «Сканаванне каналаў», якая з'явілася - запоўніць патрабаваныя параметры.

«Рэжым сканаванне» - выбраць «Па канале»,

«Дыяпазон» - выбраць «UHF»,

«Нумар канала» - выбраць нумар канала (частата) зыходзячы з табліцы 1  «Звесткі аб змене частотных каналаў, радыётэлевізійных станцыях, ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ», прадстаўленай на сайце РУП «Белтэлекам», або ўдакладніць у службы тэхнічнай падтрымкі па нумары 123;

  1. пасля выбару нумара канала на старонцы «Сканаванне каналаў» зьявяцца значэння інтэнсіўнасці і якасці сігналу. Пры стабільных значэннях інтэнсіўнасці і якасці сігналу 25-30% і больш перайсці на «Пошук» і націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  1. пачынаецца сканаванне абранага радыёчастотнага канала.

Заўвага: Пры нестабільных значэннях інтэнсіўнасці і якасці сігналу ніжэй 25-30% сканаванне абранага радыёчастотнага канала звычайна немагчыма або патрабуе больш працяглага часу. У гэтым выпадку неабходна выканаць мерапрыемствы для атрымання якаснага сігналу: рэгуляванне (юсцiроўку) антэны, праверыць спраўнасць антэны, кабеля і раздымаў. Толькі пры выразных вышэйзгаданых значэннях інтэнсіўнасці і якасці сігналу магчымы прыём сігналу і адпаведная якасць выявы.

Наступным крокам будзе выдаленне паўторных тэлепраграм старога радыёчастотнага канала ў «спісе каналаў» (у электронным тэлегідзе - кнопка «EPG» на пульце), для чаго неабходна:

  1. націснуць кнопку «menu» на пульце прыстаўкі;
  2. знайсці ўкладку «Выбранае», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
  3. на старонцы «Выбранае» выбраць укладку «Выбранае», націснуць   кнопку «Ок»;
  4. з'явілася старонка «Спіс каналаў», на якой адлюстроўваюцца ўсе тэлепраграмы;
  5. перамяшчэннем навігацыйнымі кнопкамі ↑ і ↓ пульта праглядаем выявы тэлепраграм ў верхняй правай частцы малога экрана (для таго каб з'явілася выява, трэба пры абранай тэлепраграме націснуць кнопку «Ок»);
  6. пры адсутнасці выявы на абранай тэлепраграме (выбралі тэлепраграму, націснулі «Ок» і выява не з'явілася) - націскаем на пульце сінюю кнопку 2 разы, далей націскаем кнопку «Ок». На абранай тэлепраграме з'явіцца значок «х», г.зн. тэлепраграма падрыхтавана да выдалення з агульнага спісу, далей націснуць на пульце сінюю кнопку 1 раз;
  7. перамяшчэннем навігацыйнымі кнопкамі ↑ і ↓ пульта праглядаем выявы астатніх тэлепраграм у верхняй правай частцы малога экрана (для таго каб з'явілася выява, трэба пры абранай тэлепраграме націснуць кнопку «Ок»);
  8. пры адсутнасці выявы на абранай тэлепраграме (выбралі тэлепраграму, націснулі «Ок» і выява не з'явілася) - націскаем на пульце сінюю кнопку 1 раз, далей націскаем кнопку «Ок». На абранай тэлепраграме з'явіцца значок «х», г.зн. тэлепраграма падрыхтавана да выдалення з агульнага спісу, націснуць на пульце сінюю кнопку 1 раз;
  9. Далей пункты 7, 8 паўтараем для астатніх тэлепраграм без выявы;
  10. пасля таго як выбралі ўсе непрацуючыя тэлепраграмы, націснуць кнопку «EXIT» на пульце. На экране з'явіцца ўкладка з тэкстам «Вы сапраўды хочаце захаваць?» - націснуць «ТАК». Спіс тэлеканалаў абновіцца.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Карту змяненняў частотных тэлевізійных каналаў эфірнага лічбавага тэлевяшчання можна паглядзець тут