ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы | ZALA

ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы

01.12.2021
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты! З 1 снежня 2021 года пачынаецца вяшчанне «Тэлеканала Да Вінчы», «Спартыўнага тэлеканала Віасат», а таксама тэлеканалаў «Руская ноч» і «Luxury HD».

«Тэлеканал Да Вінчы» транслюецца на 160-й кнопцы ў дадатковым тэматычным пакеце «Для душы», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

«Тэлеканал Да Вінчы» - гэта Сусвет ведаў і адкрыццяў для дзяцей і іх бацькоў, цэлы свет пазнавальных шоу, дакументальных фільмаў, гульняў і мультфільмаў. Гледачоў чакаюць старанна падабраныя адукацыйныя праграмы, якія натхняюць на вучобу, прывучаюць думаць маштабна і выхоўваюць запал да адкрыццяў і даследаванняў.

«Спартыўны тэлеканал Віасат» прадстаўлены на 181-й кнопцы ў дадатковым тэматычным пакеце «Спартыўны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

«Спартыўны тэлеканал Віасат» асвятляе гульні наймацнейшай баскетбольнай лігі ў свеце NBA, а таксама іншыя сусветныя спартыўныя лігі ў прамым эфіры з прафесійным каментаром.

Тэлеканал «Руская ноч» даступны да прагляду на 165-й кнопцы ў дадатковым тэматычным пакеце «Начны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў складзе базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA.

«Руская ноч» – расійскі тэлевізійны канал забаўляльна-эратычнага зместу. У яго эфіры - шэдэўры сусветнай кінаэротыкі, першакласныя фільмы і серыялы, тэлевізійныя шоу і кліпы эратычнай накіраванасці.

Тэлеканал «Luxury HD» транслюецца на 176-й кнопцы ў дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

«Luxury HD» – праект аб раскошным жыцці, прыгажосці і паспяховых людзях, які адлюстроўвае ўсе грані насычанага сучаснага жыцця: ад свецкіх і культурных падзей да займальных падарожжаў і незвычайных відаў спорту. Кантэнт тэлеканала прадстаўлены буйнабюджэтнымі фільмамі, маладзёжнымі серыяламі, а таксама праграмамі ўласнай вытворчасці.

Жадаем прыемнага прагляду!