РУП «Белтэлекам» – лаўрэат Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці! | ZALA

РУП «Белтэлекам» – лаўрэат Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці!

04.05.2022
Printer-friendly version

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту РУП «Белтэлекам» прысуджана Прэмія Урада за дасягненні ў галіне якасці 2021 года. Адпаведнае рашэнне камісіі па прысуджэнні прэміі зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2022 года нумар 264.

 

РУП «Белтэлекам» працуе на рынку электрасувязі амаль 27 гадоў. Калектыў прадпрыемства надае пільную ўвагу паляпшэнню якасці паслуг і павышэнню задаволенасці спажыўцоў. РУП «Белтэлекам» укаранёна і пастаянна ўдасканальваецца сістэма менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі. У канцы 2021 года кампанія паспяхова прайшла паўторную сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі патрабаванням стандарту СТБ ISО 9001-2015 «Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні».

 

Прадпрыемства стала лаўрэатам гэтай ганаровай узнагароды ўжо чацвёрты раз.

 

Прэмія Урада за дасягненні ў галіне якасці – узнагарода, якая прысуджаецца лепшым арганізацыям краіны за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту. Лаўрэатам уручаюцца дыплом і сімвал прэміі, даецца права выкарыстоўваць на працягу трох гадоў выяву эмблемы прэміі пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у дакументацыі і ў рэкламных мэтах.