У ZALA пачалося вяшчанне новага тэлеканала | ZALA

У ZALA пачалося вяшчанне новага тэлеканала

05.05.2022
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

 

5 мая 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 171 кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала «1 HD Music Television».

 

«1 HD Music Television» – гэта музычна-забаўляльны HD-тэлеканал для знатакоў сучаснай музыкі. У эфіры – хіты, навінкі, чарты і відэакліпы айчынных і замежных выканаўцаў.

 

Таксама паведамляем, што з 5 мая спыняецца трансляцыя тэлеканала «Нана HD» у складзе дадатковага тэматычнага пакета «Сямейны HD», пашыранага пакета «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV і базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA.