Разнастайны політэматычны кантэнт канала Nick.Jr., арганізаваны ў гульневай форме, захапляе дашкольнікаў, дапамагае ім пашыраць свой кругаагляд, фарміруе інтарэс да ведаў, спрыяе развіццю творчага патэнцыяла. Тэлеканал трансліруе самыя рэйтынгавыя серыялы, такія як «Даша-падарожніца» і «Цуда-звераняты», якія дапамагаюць дзіцяці ўсвядоміць духоўныя каштоўнасці, дабразычліва адносіцца да навакольнага свету. Гэта значыць, што тэлеканал выбіраюць не толькі дзеці ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў, але і іх бацькі.
