Беларусь 3 | ZALA

Беларусь 3


«Беларусь-3» — гэта культурна-асветніцкі канал Белтэлерадыекампаніі, які з'яўляецца першым лічбавым тэлеканалам Рэспублікі Беларусь. «Беларусь-3» вяшчае на двух мовах — беларускай і рускай. У Эфіры канала прадстаўлена дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дубляваныя на беларускую мову, ток-шоу культурнай тэматыкі, рэлігійныя праграмы, праграмы для дзяцей і школьнікаў.
 
Місія тэлеканала — пазіцыянаванне культуры як сукупнсці матэр'яльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача — даверная размова на тэмы культуры ў шырокім сэнсе.

Printer-friendly version