Тэлебачанне ZALA прадстаўляе новыя каналы | ZALA

Тэлебачанне ZALA прадстаўляе новыя каналы

06.02.2014
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты, ZALA працягвае вывучаць перавагі гледачоў і прадстаўляе ў тэставым рэжыме новыя тэлеканалы:

Для абанентаў базавых пакетаў «Прэм'ера»,  «Проста ТБ» і «Карпаратыўны» даступны для прагляду наступныя тэлеканалы:

Universal – канал замежных серыялаў і мастацкіх фільмаў. Праграма канала ўключае вялізны спіс лепшых фільмаў і серыялаў — як сучасных, так і кінакласіку.

Diva Universal – забаўляльны тэлевізійны канал, які спецыялізуецца на трансляцыі серыялаў і перадач, арыентаваных у першую чагру на жаночую аўдыторыю.

Амедыя 2 – гэта серыялы і фільмы – драмы, камедыі, трылеры і дэтэктывы. Самыя папулярныя расійскія серыялы апошніх 10 гадоў, а таксама прэм'еры новых хітоў у зручны час і на адным канале.

Вяшчанне тэлеканалаў Universal, Diva Universal, Амедыя 2 ажыццяўляецца ў тэставым рэжыме замест каналаў Ілюзіен+, Viasat Nature, Viasat Sport.

Для абанентаў «HD-пакета» ZALA прадстаўлены ў тэставым рэжыме канал НТБ+ 3D замест MTV Live HD.

Эфірнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе абанентам тэматычнага пакета «Фільмавы» тэлеканалы Індыя ТБ і НТБ+ Кіналюкс у тэставым рэжыме.

Індыя ТБ – канал кінафільмаў і тэлевізійных праграм Індыі. Усім, хто з'яўляецца аматарам індыйскага кіно, цікавіцца індыйскай культурай: класічныя карціны Балівуда і прэм'еры новых фільмаў і серыялаў, музыка і навіны індыйскага кіно, дакументальныя і пазнавальныя праграмы.

НТБ+ Кіналюкс – тэлеканал, арыентаваны на масавага гледача. Дэвіз  канала: Кіно для ўсіх! Ніякіх аўтарскіх эксперыментаў і спрэчных кінастужак. Кіно як забава, кіно як адпачынак для ўсей сям'і.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падключэння да разнастайных пакетаў тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).