Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае новы тэматычны пакет «Начны» | ZALA

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA запускае новы тэматычны пакет «Начны»

11.04.2014
Printer-friendly version

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA увесь час працуе над павелічэннем колькасці дадактовых тэматычных пакетаў. Новы тэматычны пакет Начны разлічаны на дарослую аўдыторыю і складаецца з трох каналаў: Руская ноч, НЮ АРТ ТБ і  Blue Hustler.

 

Руская Ноч — расійскі тэлевізійны канал забаўляльна-эратычнага зместу. Тэлепраграма складаецца з кліпаў і фотасесій мадэляў, лепшых мастацкіх фільмаў адпаведнага жанру, перадач з асабістай базы канала. Вяшчанне тэлеканала раней ажыццяўлялася ў базавых пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

 

Blue Hustler – галандскі эратычны тэлеканал для тых, каму за 18. Канал транслюе як класіку эратычнага кіно, так і сучасныя фільмы і серыялы.

НЮ АРТ ТБ — забаўляльны тэлеканал, прысвечаны жаночаму целу ў аўдыевізуальным мастацтве. У эфіры - аўтарскія работы ў жанры «ню», сюжэты аб жаночай прыгажосці ў мастацтве і модзе, рэпартажы пра падзеі ў сферы дызайна, партрэты выдатных мадэляў і майстар-класы фотамастакоў.

 

Штомесячная аплата за карыстанне пакетам складзе 27 450 руб. у месяц (з улікам ПДВ).

Падключыцца да тэматычнага пакета «Начны» маюць магчымасць абаненты ZALA, падключаныя да аднаго з базавых пакетаў – «Прэм'ера», «Проста ТБ» або «Карпаратыўны».

Магчыма падключэнне да новага тэматычнага пакету са зніжкай па акцыі «ZALA: Дадатковыя пакеты са зніжкай» (чым больш пакетаў падключаеце — тым большую зніжку атрымліваеце).

Падключэнне ажыццяўляецца ва ўсіх сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам», а таксама ў асабовым кабінеце карыстальніка.

 

Азнаеміццца з парадкам аказання паслуг тэлебачання ZALA магчыма тут.

 

Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння да пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).