Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе тэлеканалы History і MTV | ZALA

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе тэлеканалы History і MTV

16.04.2014
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA працягвае вывучаць перавагі сваіх кліентаў і прадстаўляе ў тэставым рэжыме новыя тэлеканалы:

 

—інфармацыйна-забаўляльны тэлеканал «History» — гэта сучасны погляд на гісторыю чалавецтва. Тэлеканал прапануе гледачам дакументальныя серыялы аб нашых сучасніках, заснаваныя на рэальных падзеях,гісторыі лёсаў людзей, а таксама спецыяльныя праграмы, прысвечаныя найбольш значным артэфактам старажытнай і навейшай гісторыі, праграмы аб войнах і крызісах, знакамітых людзях, навуковых адкрыццях, тэхналогіях і культурных дасягненнях, якія сыгралі важную роль у развіцці сучаснай цывілізацыі.

— тэлеканал для моладзі «MTV» — забавы на розны густ. Папулярныя тэлепраекты («Бівіс і Батхед», «Тачку на пракачку», «Цяжарная ў шаснаццаць») і навінкі («Галівудскія халмы», «Пляж Royale»); навіны музыкі і шоу-бізнесу, самые актуальныя актуальныя замежныя і расійскія кліпы, прэм'еры музычнага відэа, мультсерыялы для дарослай аўдыторыі, рэаліці-шоу, канцэрты ў прамым эфіры.

Новыя каналы даступны для абанентаў базавых пакетаў «Прэм'ера»,  «Проста ТБ» і «Карпаратыўны».

Вяшчанне  «History» і MTV арганізавана замест тэлеканалаў «ZeeRussia» і «Парк забаваў».