Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе тэлеканалы History і Viasat Nature | ZALA

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе тэлеканалы History і Viasat Nature

02.07.2014
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы «History» і «Viasat Nature» на пастаяннай аснове ў базавых пакетах («Прэм'ера»,  «Проста ТБ» і «Карпаратыўны»):

— інфармацыйна-забаўляльны тэлеканал «History» — гэта сучасны погляд на гісторыю чалавецтва. Тэлеканал прапануе гледачам дакументальныя серыялы аб нашых сучасніках, заснаваныя на рэальных падзеях, гісторыі лесаў людзей, а таксама спецыяльныя праграмы, прызсвечаныя найболш значным артэфактам старажытнай і навейшай гісторыі, праграмы аб войнах і крызісах, знакамітых людзях, навуковых адкрыццях, тэхналогіях і культурных дасягненнях, якія сыгралі важную ролю ў развіцці сучаснай цывілізацыі.

— пазнавальны тэлеканал аб прыродзе і жывелах «Viasat Nature» – гэта падарожжы ў розныя закуткі планеты, дакументальныя фільмы аб самых экзатычных прадстаўніках зямной фаўны.

Вяшчанне  «History» і  «ViasatNature» арганізавана замест тэлеканалаў «Навука 2.0» і «Хатнія жывелы».

Жадаем Вам прыемнага прагляду!

Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).