ТБ-банкінг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: хуткі доступ да аплатных нтэрфейсаў з экрана хатняга тэлевізара | ZALA

ТБ-банкінг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: хуткі доступ да аплатных нтэрфейсаў з экрана хатняга тэлевізара

12.08.2014
Printer-friendly version

Сёння беларускія карыстальнікі ўсё часцей разлічваюцца за паслугі сувязі, Інтэрнэт, тэлебачанне і камунальныя паслугі з дапамогай электронных плацяжоў. Дадзеныя аплатныя сістэмы набіраюць папулярнасць і лічацца аднымі з найбольш перспектыўных масавых сэрвісаў, паступова выцясняючы наяўныя разлікі, бо дазваляюць істотна эканоміць час кліентам.

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA клапоціцца аб сваіх кліантах і ў рамках Інфармацыйнага партала прапаноўвае магчымасці аплаты паслуг з экрана хатняга тэлевізара пры дапамозе сэрвіса «ТБ-банкінг» праз аплатныя сістэмы ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк» і ААТ «Белінвестбанк».

Галоўная перавага выкарыстання сэрвіса – доступ да інтэрфейсаў першасных аплатных тэрміналаў пры дапамозе пульта дыстанцыйнага кіравання.

Пачаць карыстацца сэрвісам «ТБ-банкінг» вельмі проста. Для аплаты паслуг па банкаўскай карце неабходна зарэгістравацца ў інфакіёску адпаведнага банка, указаўшы нумар свайго мабільнага тэлефона, а пасля ўвесці атрыманы пры рэгістрацыі аднаразовы пароль у поле для ўводу інфармацыі на экране тэлевізара.

Падрабязней аб рэгістрацыі трымальнікаў пластыкавых картак пералічаных банкаў і аплаце паслуг магчыма даведацца ў раздзеле «Дапамога» інфармацыйнага партала ZALA, а таксама на сайце www.zala.by або па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).