ZALA вывучае перавагі гледачоў | ZALA

ZALA вывучае перавагі гледачоў

22.01.2015
Printer-friendly version



Паважаныя абаненты!

Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA працягвае вывучаць перавагі сваіх кліентаў і прадстаўляе для абанентаў у тэставым рэжыме новыя тэлеканалы:

У базавых пакетах
канал Fine living network замест канала Тэлевізійны дамскі Клуб
канал Загараднае жыццё замест канала Гэлаксі ТБ

у дадатковым пакеце «Для душы»
канал Рэтра

у дадатковым пакеце «На канапе»
канал Тэлекафе замест канала Ежа

для дадатковага пакета «Сямейны HD»
канал AnimalFamily замест канала Eureka

Падрабязней аб новых каналах:

Fine Living ведае, што цікавіць сучасных жанчын, і прапануе ім займальны аповяд аб стылі жыцця, ахопліваючы пяць папулярнейшых тэм: дом, кулінарыя, падарожжы, стыль, здароўе. Стваральнікі канала прыцягнулі прызнаных спецыялістаў свету ў кожнай з гэтых абласцей: дызайнераў, шэф-кухароў, экспертаў па стылі. Яны будуць трымаць гледачоў у курсе апошніх тэндэнцый у дызайне, модзе і стылі, натхняючы на тое, каб зрабіць свет вакол сябе ярчэй і зручней.

 

Загараднае жыццё - кругласутачны тэматычны тэлеканал, для людзей, якія ўвесь час жывуць за горадам, і ўсіх, хто імкнецца да такога жыцця. На канале асвятляюцца пытанні земляробства, жывёлагадоўлі, будаўніцтва, добраўпарадкавання загараднага дома і прасторы вакол яго, кулінарныя праграмы і праграмы пра рукадзелле.

 

Рэтра ў эфіры тэлеканала лепшыя фільмы ітэлепраграмы айчыннай і замежнай вытворчасці. Мастацкія і дакументальныя стужкі, музычныя і гумарыстычныя праграмы, тэлесерыялы і тэлеспектаклі, створаныя ў СССР, Расіі, ЗША, Заходняй і Усходняй Еўропе, адлюстроўваюць ХХ стагоддзе і распавядаюць пра яго лепш, чым падручнікі па гісторыі або мемуарная літаратура.

 

Тэлекафе — канал аб ежы як элеменце прэстыжа і крыніцы эстэтычнай асалоды, канал для ўсіх, хто лічыць прыгатаванне ежы мастацтвам і асалодай. Тэлекафе глядзіць на ўсю разнастайнасць нацыянальных культур вачыма гурманаў, імкнучыся спасцігнуць эмоцыі праз густ. Телекафе прапануе інтэлектуальны падыход да гастраноміі і кулінарыі, новы погляд на ежу, прадукты і працэс іх падрыхтоўкі.

Animal Family HD - Тэлевізійны забаўляльна-пазнавальны канал аб чатырохногіх, крылатых і хвастатых малянятах, іх мамах і татах, братах і сястрычках. Animal Family - разлічаны на сямейны прагляд. Арыентаваны на дзіцячую і дарослую аўдыторыі. Вяшчанне тэлеканала ў фармаце HD стварае адчуванне поўнага яднання з прыродай. Сотні цікаўных і неверагодных фактаў. Дзіўныя гісторыі пра жывёл. Звяры і птушкі, з якімі не засумуеш!

 

 

Жадаем Вам прыемнага прагляду!

Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння інтэрактыўнага тэлебачання ZALA можна атрымаць на сайце www.zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).