Пакеты паслуг ад Белтэлекам прадастаўляюцца на наступных умовах:
- падключэнне да пакетаў паслуг прадугледжвае падключэнне і аплату ўсіх паслуг, уключаных у пакет;
- пры падключэнні да пакета паслуг, абаненту прадастаўляецца неабходнае абсталяванне;
- аплаціць пакеты паслуг можна любым з пералічаных тут спосабаў http://www.byfly.by/client/pay/;
- падлучыцца да пакета паслуг, у які ўключаны паслугі тэлефоннай сувязі, могуць толькі тыя Абаненты, на якіх аформлены абанемент на права карыстання абаненцкім нумарам мясцовай тэлефоннай сеткі (гэта значыць тыя, на каго зарэгістраваны тэлефон);
- падключэнне пакетаў паслуг прадастаўляе пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці;
- пакеты "Экспрэс" і "Супер экспрэс" даступныя толькі абанентам сеткі доступу GPON;
- пакет "Універсал" не прадастаўляецца абанентам сеткі IMS;
- пры неаплаце (ці не поўнай аплаце) кошту пакета, доступ да паслуг, якiя ўключаны ў пакет, часова спыняецца. Таму гарантыяй бесперабойнага аказання паслуг у складзе пакета з'яўляецца своечасовая аплата.
- пры аказанні паслуг міжгародняй сувязі ў складзе пакета, акрамя міжгародніх хвілін расходуецца такая ж колькасць хвілін мясцовай сувязі, у тым ліку з колькасці, уключанай ў пакет.
Найбольш істотныя ўмовы аказання паслуг у складзе пакетаў паслуг выкладзены ў Парадку аказання паслуг.
Тарыфы на пакеты паслуг электрасувязі, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
Уводзяцца з 10.10.2016 года
Нумар п/п |
Найменне |
Тарыф з улікам падатку на дададзеную вартасць у грашовых знаках узору 2000 года, беларускіх рублёў |
Тарыф з улікам падатку на дададзеную вартасць у грашовых знаках узору 2009 года, беларускіх рублёў |
3. |
"Экспрэс" (кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіку на хуткасці прыём/перадача да 5/2,5 Мбіт/сек і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання), у месяц |
146 500 |
14,65 |
5. |
"Супер экспрэс" (кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіку на хуткасці прыём/перадача да 15/7,5 Мбіт/сек і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання), у месяц |
246 000 |
24,6 |
- У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з падаткам на дададзеную вартасць. Пры адсутнасці ў абанента доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады, для падлучэння да пакетаў паслуг электрасувязі "Эканом", "Оптымум Плюс", "Універсал" абанент аплачвае кошт доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады (тэлефона). Пры падключэнні да пакетаў паслуг электрасувязі "Оптымум Плюс", "Універсал", "Экспрэс лайт", "Экспрэс" плата за прадастаўленне доступу да інтэрактыўнага тэлебачання не спаганяецца.
- У пакеце паслуг электрасувязі "Універсал" нескарыстаная колькасць хвілін мясцовых тэлефонных злучэнняў на наступны каляндарны перыяд не пераносіцца.
- Для пакета паслуг электрасувязі "Універсал" прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі (абаненцкая плата, аплата хвілін тэлефонных злучэнняў звыш ўлічаных у пакеце, выхад на даведачныя службы і інш.) ажыццяўляецца на падставе дзеючага дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі і дзеючых тарыфаў.
- Прагляд ТБ-праграм у пакетах "Оптымум Плюс", "Універсал", "Экспрэс лайт", "Экспрэс" ажыццяўляецца як у рэжыме рэальнага часу, так і з выкарыстаннем функцыі адкладзенага прагляду.
- Плата пры аднаўленне доступу да паслуг, уключаных у пакеты паслуг электрасувязі спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly тм).
- Пры прадастаўленні паслуг мясцовых, міжгародніх тэлефонных злучэнняў парадак прымянення тарыфаў вызначаецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, зацверджанай пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
- Прадастаўленне паслугі "Блакіроўка пакетаў паслуг электрасувязі" ажыццяўляецца згодна з дзеючым "Парадкам аказання паслуг у складзе пакетаў".
- З абанентаў тарыфных планаў "Оптымум Плюс" і "Універсал", "Экспрэс лайт", "Экспрэс" пры прадастаўленні доступу да інтэрактыўнага тэлебачання на дадатковых ТБ-прыёмніках, спаганяецца плата за дадатковыя ТБ-прыёмнікі ў адпаведнасці з прэйскурантам на паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
- Паслуга "відэапартал" прадастаўляецца абанентам пакетаў "Оптымум Плюс", "Універсал" па тарыфах на паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly тм).
- Плата за наладу сеткі Wi-Fi для абанентаў пакетаў паслуг электрасувязі спаганяецца ў адпаведнасці з пунктам 6 тарыфаў на паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly тм), якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў).
- Пры наладзе сеткі Wi-Fi адначасова з першасным падключэннем да паслуг Інтэрнэт аплата не спаганяецца (з 01 ліпеня 2013 г.). Пры падключэнні да пакетаў паслуг электрасувязі плата за прадастаўленне доступу да базавага пакета тэлебачання ZALAтм не спаганяецца.
- Паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ўключаюцца ў пакеты на ўмовах тарыфнага плана ZALAтм "Прэм'ера".
- Для пакетаў паслуг электрасувязі "Ясна 10", "Ясна 50", "Сямейны 3", "Сямейны 4" прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі (выхад на сеткі сотавай рухомай электрасувязі, злучэнніна міжнародныя напрамкі, выхад на даведачныя службы і інш.) ажыццяўляецца на падставе дзеючых тарыфаў на ўказаныя паслугі.
- Для пакетаў паслуг электрасувязі "Ясна 10", "Ясна 50", "Сямейны 3", "Сямейны 4" абаненцкая плата за тэлефон не спаганяецца.
- З абанентаў пакетаў паслуг "Оптымум", "Оптымум плюс", "Універсал", "Экспрэс лайт", "Экспрэс", "Супер экспрэс", "Ясна 10", "Ясна 50", "Сямейны 3", "Сямейны 4" пры прадастаўленні доступу да інтэрактыўнага тэлебачаньня на дадатковых ТБ-прыёмніках, спаганяецца плата за дадатковыя ТБ-прыёмнікі ў адпаведнасці з прэйскурантам на паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALAтм.
- Пакеты паслуг "Экспрэс", "Супер экспрэс", "Ясна 10", "Ясна 50", "Сямейны 3", "Сямейны 4" прадастаўляюцца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
- Паслуга "Турба кнопка" прадастаўляецца абанентам пакетаў паслуг электрасувязі "Экспрэс", "Суперэкспресс" і "Ясна 10", падлучаным па тэхналогіі GPON, у адпаведнасці з тарыфамі на паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм).
- Пакеты паслуг "Ясна 10", "Ясна 50", "Сямейны 3", "Сямейны 4" арганізуюцца з выкарыстаннем абаненцкіх нумароў ад платформы IMS.