Абноўлены дызайн і функцыянал электроннага Тэлегіда IPTV ZALA | ZALA

Абноўлены дызайн і функцыянал электроннага Тэлегіда IPTV ZALA

31.10.2016
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

 

Абноўлены дызайн і функцыянал EPG IPTV («электроннага Тэлегіда»). Зараз сэрвіс стаў больш наглядным і зручным для навігацыі і пошуку інфармацыі.

 

Былі ўнесены наступныя змены:

 

1. На галоўнай старонцы зменены знешні выгляд іконак галоўнага меню і дададзены рэкламны блок з трох найбольш папулярных фільмаў з сэрвісу «Відэа па запыце».

2. Назва сэрвісу «Відэа па запыце» у галоўным меню заменена на «відэатэка», раздзел «Асабістая інфармацыя» - на «Настройкі».

 

3. У раздзеле меню «тэлебачанне» змяніўся дызайн старонкі і цяпер яна выглядае наступным чынам:

Акрамя таго, у меню над пералікам тэлеканалаў (на малюнку гэта «Каналы ТБ») можна націскам кнопак «лева» / «права» перамяшчацца паміж укладкамі «Каналы ТБ», «Выбранае» і «Запіс тэлеперадач».

 

 

 

4. Змяніўся дызайн старонкі часткі меню «Выбранае»:

Абноўленае  кіраўніцтва карыстальніка IPTV размешчана на сайце www.zala.by.