Змены ў запаўненні дадатковых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA | ZALA

Змены ў запаўненні дадатковых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA

01.11.2016
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты, з 1 лістапада арганізавана тэставая трансляцыя тэлеканала «Zee Расія» у складзе дадатковага тэматычнага пакета «На канапе» ZALA IPTV.

 

Таксама з 1 лістапада спыняецца тэставае вяшчанне тэлеканала «Футбол» ў дадатковым тэматычным пакеце «Спартыўны» і тэлеканала «Fashion One» у тэматычным дадатковым пакеце «HD» ПАКЕТ IPTV ZALA.

 

Тэлеканал «Zee Расія »

 

Тэлеканал «Zee Расія» ужо восьмы год свеціць яркай зоркай у сузор'і Балівуда. Вас чакаюць яркія вострасюжэтныя баевікі, меладрамы, камедыі, мюзіклы, трылеры, гістарычныя сагі, прыгодніцкія і сямейныя фільмы. Больш за тое, Вы даведаецеся ўсё пра апошнія падзеі жыцця балівудскіх зорак: апошнія навіны, гучныя скандалы, заблытаныя інтрыгі, рэйтынгі папулярнасці, трапіце на чырвоную дарожку Балівудскага Оскара. Таксама Вы зможаце пабываць на планеце серыялаў «Zee Расія», дзе кіпяць сапраўдныя страсці. Вас чакаюць неверагодныя гісторыі пра каханне і здраду, пра бескарыслівую дружбу і жорсткую варожасць, пра падманутыя спадзяванні і сляпую веру. Гэта і многае іншае толькі на «Zee Расія».