Сэрвіс «Відэа па падпісцы» даступны абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA | ZALA

Сэрвіс «Відэа па падпісцы» даступны абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA

22.12.2016
Printer-friendly version



Паважаныя абаненты! РУП «Белтэлекам» прапануе вашай увазе новы сэрвіс «Відэа па падпісцы» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
 
Сэрвіс «Відэа па падпісцы» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA - гэта магчымасць неабмежаванага кругласутачнага доступу да відэаматэрыялаў на ўмовах штомесячнай абонментной платы.
Каранёвы каталог «Відэа па падпісцы» размяшчаецца ў верхняй левай частцы асноўнага меню «Відэатэка»  меню карыстальніка ZALA.
Для абанентаў, якія маюць падключэнне да паслугі, колькасць праглядаў відэаматэрыялаў у абраным для падпіскі каталогу на працягу дзеяння абаненцкага дагавора не абмежавана.

Прапануем падключыць каталог «Дзецям»!

Каталог «Дзецям» сэрвісу «Відэа па падпісцы» уключае ў сябе больш за 200 найменняў мультфільмаў і мастацкіх фільмаў, больш за 1000 серый розных мультсерыялаў.
Вас чакаюць любімыя і ўсім вядомыя мультыплікацыйныя героі Том і Джэры, Бэтмен, Чарапашкі-ніндзя, Цуда-жанчына, Віні Пух і яго сябры, Кот у ботах, Супермэн і многія іншыя. Ад класікі да сучасных мультфільмаў студый Disney, Pixar, Warner Bros., Mondo TV і іншых!
 
Кошт падключэння да каталога «Дзецям» - 3 руб. у месяц.