Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA | ZALA

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

28.12.2017
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты інтэрактыўнага тэлебачання ZALA!

З 29 снежня 2017 года ў складзе базавых пакетаў ZALA IPTV пачынаецца тэставае вяшчанне тэлеканалаў Sony Turbo, «Камедыя ТБ» (Кінакамедыя) і «Свет серыяла». З 31 снежня 2017 году спыняецца трансляцыя тэлеканала «ТБ3 Расія» у сувязі з заканчэннем ліцэнзійных правоў у праваўладальніка тэлеканала на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Sony Turbo – унікальны мужчынскі тэлеканал, у праграмнай сетцы якога прадстаўлены лепшыя шэдэўры кінапракату: сусветна папулярныя тэлевізійныя драмы, пазнавальныя праекты, рэаліці-шоў і крымінальныя серыялы. Разнастайнасць тэлепраграмы здзівіць нават абыякавых і спрактыкаваных гледачоў.

«Камедыя ТБ» – забаўляльны тэлевізійны канал айчынных і замежных камедый. У праграме - класічныя камедыйныя фільмы і серыялы, гумарыстычныя тэлевізійныя шоу.

«Свет серыяла» – канал айчынных тэлесерыялаў. У эфіры прадстаўлены як навінкі, так і класіка расійскага тэлевізійнага кіно розных жанраў. У бібліятэцы канала - сотні найменняў серыялаў, пачынаючы з гістарычных карцін, такіх як «Дзевяць жыццяў Нестара Махно» або «МУР ёсць МУР», сканчаючы суперхітом пра наш час - «Таямніцы следства», «Вуліцы разбітых ліхтароў». На канале дэманструюцца культавыя серыялы: «Бандыцкі Пецярбург», «Дзеці Арбата», «Мянтоўскія войны», «УГРО», «Эра стральца», «Сонька - Залатая Ручка» і многія іншыя.