Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA IPTV | ZALA

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA IPTV

29.03.2018
Printer-friendly version



Павжаныя абаненты!

З 30 сакавіка 2018 года змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA.

Замест тэставага тэлеканала «Sony Turbo» пачынаецца трансляцыя тэлеканала «AMC» у базавых пакетаў ZALA IPTV. Тэставы тэлеканал «JimJam» будзе заменены на тэлеканал «Дзіцячы сямейны адукацыйны канал «Радасць мая» у пашыраных пакетах ZALA IPTV. 

Таксама з 30 сакавіка ў базавых пакетах ZALA IPTV пачынаецца вяшчанне тэставага тэлеканала «Кінасерыя».

«AMC» – кругласутачны канал галівудскай студыі MGM: забаўляльныя фільмы розных гадоў і жанраў з удзелам вядомых акцёраў. Многія фільмы ўваходзяць у фонд класікі сусветнага кінематографа.

«Дзіцячы сямейны адукацыйны канал «Радасць мая» – дзіцячы пазнавальны тэлеканал, у эфіры якога вы ўбачыце культурна-асветніцкія, адукацыйныя і дзіцячыя праграмы, а таксама савецкія мультфільмы і казкі. Канал арыентаваны на сямейны прагляд, прызначаны, каб узгадаваць у дзецях самыя галоўныя культурныя і маральныя каштоўнасці: любоў да дзяцей, дабрыню і спагадлівасць. У праграме тэлеканала кожны член сям'і знойдзе для сябе нешта цікавае і карыснае.

«Кінасерыя» – кругласутачны тэлеканал серыялаў. У эфіры - рамантычныя гісторыі, цікавыя падарожжы і захапляльныя сюжэты ад вядучых еўрапейскіх вытворцаў.

 

 

 

 

#s3gt_translate_tooltip_mini { display: none !important; }