Адкрыйце дачны сезон разам з пакетам паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» | ZALA

Адкрыйце дачны сезон разам з пакетам паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача»

12.04.2018
Printer-friendly version

З наступленнем сонечных дзён многія з задавальненнем накіроўваюцца за горад – на дачу або ў вёску да бацькоў. І, імкнучыся адпачыць ад гарадской мітусні, часам праводзяць там больш часу, чым дома.

З новым пакетам паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» вы зможаце карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі  дома і з камфортам праводзіць час на дачы з эфірным тэлебачаннем ZALA. Гэта значыць, што вы заўсёды будзеце ў курсе апошніх падзей у краіне і свеце, зможаце глядзець любімыя перадачы і фільмы ў выдатнай лічбавай якасці нават за мяжой горада.

Адметнай асаблівасцю новага пакета «ЯСНА 35 Дом + Дача» з'яўляецца наяўнасць эфірнага тэлебачання ZALA.

Такім чынам, пакет паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» уключае ў сябе:
- доступ да сеткі інтэрнэт на хуткасці да 35 Мбіт/с на прыём і да 17,5 Мбіт/с на перадачу;
- нелімітаваны доступ да грамадскіх кропак Wi-Fi «byflyWIFI» і «BELTELECOM» з выкарыстаннем дзеючых рэквізітаў;
- тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы РУП «Белтэлекам» з дадатковай паслугай CLIP;
- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: Усё ўключана»;
- эфірнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Стандарт ТБ».

Пакет прадастаўляецца абанентам - фізічным асобам, падключаным па тэхналогіі GPON, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння эфірнага тэлебачання (хатнія гаспадаркі знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем).

Для абанентаў фізічных асоб, падключаных па тэхналогіі xDSL, кампанія «Белтэлекам» прапануе пакет паслуг «Сямейны 4 Дом + Дача». Ён уключае ў сябе:
- доступ у сетку інтэрнэт на хуткасці да 4096 Кбіт/с на прыём і да 512 Кбіт/с на перадачу;
- тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванай працягласці тэлефонных злучэнняў па сетцы РУП «Белтэлекам» з дадатковай паслугай CLIP;
- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: Усё ўключана»;
- эфірнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Стандарт ТБ».

Гэты пакет прадастаўляецца абанентам – фізічным асобам таксама пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці падключэння эфірнага тэлебачання (хатнія гаспадаркі знаходзяцца ў зоне пакрыцця эфірным тэлевізійным вяшчаннем).

Кошт пакета паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» складае 31,9 рубля ў месяц, пакета «Сямейны 4 Дом + Дача» – 28 рублёў у месяц. Падключыць новыя пакеты паслуг магчыма ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам».

Заказаць дадатковыя паслугі (тэматычныя ТБ-пакеты, турбакнопку і інш.) абаненты могуць праз прыкладанне «Мой Белтэлекам», у кабінеце карыстальніка, а таксама ў сэрвісных цэнтрах кампаніі.   

Зручнасць пакетных прапаноў заключаецца ў тым, што аплата паслугі ажыццяўляецца на адзіны асабісты рахунак па авансавым прынцыпе. Пакеты паслуг ад «Белтэлекам» – гэта сучаснае зручнае рашэнне, якое дазваляе карыстацца тэлефоннай сувяззю, доступам у сетку інтэрнэт і тэлебачаннем па выгадных цэнах.