Змены ў напаўненні пакетаў ZALA IPTV | ZALA

Змены ў напаўненні пакетаў ZALA IPTV

31.08.2018
Printer-friendly version



Паважаныя абаненты!

C 31 жніўня 2018 года ў складзе базавых пакетаў «Прэм'ера», «Карпаратыўны» і «Проста ТБ», а таксама ў складзе пашыраных пакетаў «ZALA: Усё ўключана», «ZALA: Усё ўключана HD» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA пачынаецца тэставае вяшчанне тэлеканала «Сінема».

«Сінема»– гэта тэлеканал хітоў еўрапейскага кінематографа з удзелам легендарных акцёраў - сімвалаў эпохі і куміраў мільёнаў (Адрыяна Чэлентана, Луі дэ Фюнеса, Жана Поля Бельмандо, Сафі Ларэн, Катрын Дэнёў, Одры Тату, Жана Рэно, Дэні Буна і многіх іншых). Асноўнымі жанрамі на канале з'яўляюцца камедыі, прыгоды, баевікі. У выніку атрымліваецца ўнікальнае спалучэнне якаснага фільмовага кантэнту розных эпох, які прыйдзецца па душы самай рознай аўдыторыі.