Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA | ZALA

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

27.11.2018
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

З 26 лістапада 2018 года пачынаецца трансляцыя новага тэставага рэгіянальнага тэлеканала «2-і гарадскі канал» у складзе пашыраных і базавых пакетаў ZALA IPTV у г. Магілёве і Магілёўскай вобласці.

«2-і гарадскі канал» - рэгіянальны забаўляльны тэлеканал, накіраваны на маладзёжную аўдыторыю. У сетцы вяшчання: забаўляльнае музычнае шоу «Караоке Батл», гастранамічная праграма «PROmenad», інтэрактыўная камунікацыя з гледачамі ў праграме «ЧАТ Live», карысныя парады ў рубрыцы «лайфхакі», пазнавальная рубрыка «ТОП-5», інфармацыйная праграма «Good News », іншыя забаўляльныя праграмы ўласнай вытворчасці, мультфільмы, мастацкія і дакументальныя фільмы, серыялы, гараскоп, дакладны прагноз надвор'я і інш.