Глядзіце унікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у сэрвісе «Відэа па падпісцы» | ZALA

Глядзіце унікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у сэрвісе «Відэа па падпісцы»

25.03.2020
Printer-friendly version



Маштабныя экранізацыі, любыя жанры і стылі, самыя моцныя пачуцці і эмоцыі - больш за 3 тысячы адзінак кантэнту сэрвісу «Відэа па падпісцы» даступныя ўсім абанентам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг «ЯСНА» і «Сямейны».

У сэрвісе «Відэа па падпісцы» маюцца каталогі «Дзецям», «Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы». Кошт аднаго каталога - 3,35 руб / мес *. Напрыклад, у каталогу «Дзецям» - шэсць падборак: «Саюзмультфільм», «Мультсерыялы», «Анімацыя»,«Анімэ», «Казкі», «Фільмы». У іх прадстаўлена багатая калекцыя мультфільмаў, кінакарцін і серыялаў на любы густ. Добрыя і займальныя фільмы, якія сталі класікай дзіцячага кіно, падораць шмат радасных эмоцый гледачам усіх узростаў.

У іншых каталогах даступныя творы самых папулярных жанраў - драмы, прыгоды, камедыі, баевікі, фэнтэзі, анімацыйныя фільмы і інш. Калекцыя ўвесь час папаўняюцца. У іх вы знойдзеце і навінкі апошніх гадоў, і даўно ўпадабаныя фільмы, якія хочацца пераглядаць зноў.

Глядзіце унікальныя падборкі фільмаў і серыялаў у любы час ва ўтульнай хатняй абстаноўцы - доступ да відэаматэрыялаў кругласутачны.

Пераход да каталогаў сэрвісу ажыццяўляецца з галоўнага меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: «Відэатэка» / «Відэа па падпісцы».

 

* Абанентам тарыфных планаў «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD», у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны», паслуга прадастаўляецца без дадатковай аплаты.