У ZALA IPTV і SMART ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы | ZALA

У ZALA IPTV і SMART ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

29.04.2020
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

 

24 красавіка 2020 года складзе пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і SMART ZALA ў тэставым рэжыме пачалася трансляцыя некалькіх тэлеканалаў.

 

У складзе базавай і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў складзе базавага пакета SMART ZALA з'явіўся тэлеканал Диалоги о рыбалке.

 

Дадатковы тэматычны пакет «Пазнавальны», пашыраныя пакеты ZALA IPTV, а таксама базавы пакет SMART ZALA папоўніліся тэлеканаламі Здоровое ТВ, Зоопарк.

 

Тэлеканал «Уникум» з'явіўся ў базавым пакеце SMART ZALA, дадатковым тэматычным пакеце «Дзіцячы» і пашыраных пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

 

Жадаем прыемнага прагляду!

 

Диалоги о рыбалке - пазнавальны расійскі канал для аматараў рыбнай лоўлі, а таксама падарожжаў і адпачынку на прыродзе.

 

«Здоровое ТВ» - тэлеканал пра здароўе і ва ўсім такім, што яго падтрымлівае і ўмацоўвае. У эфіры - аўтарытэтнае меркаванне лепшых лекараў, абмеркаванне самых актуальных пытанняў здаровага ладу жыцця і рэцэпты карысных страў.

 

«Зоопарк» - пазнавальна-забаўляльны тэлеканал аб жывой прыродзе. Дакументальныя фільмы пра фауну розных кантынентаў, гульнявыя гумарыстычныя шоў з удзелам жывёл і г.д.

 

«Уникум» - канал для гледачоў ад 6-ці да 12-ці гадоў. У эфіры толькі дзіцячыя мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы і серыялы, пазнавальна-забаўляльныя перадачы, а таксама перадачы ўласнай вытворчасці.