Аб трансляцыі тэматычнага пакета «Discovery» | ZALA

Аб трансляцыі тэматычнага пакета «Discovery»

21.08.2020
Printer-friendly version



Паважаныя абаненты! У сувязі з тым, што паміж РУП «Белтэлекам» і кампаніяй «Discovery» да цяперашняга часу не дасягнута дамоўленасць аб умовах падаўжэння супрацоўніцтва, інфармуем пра магчымае спыненне трансляцыі каналаў Discovery, Аnimal Planet, Eurosport і Eurosport 2, а таксама аб магчымым спыненні аказання тэматычнага пакета «Discovery» з 01.09.2020

 

Адзначаем, што РУП «Белтэлекам» зацікаўлены ў захаванні каналаў у пакетах ZALA, таму вядзе актыўныя перамовы з праваўладальнікам тэлеканалаў Discovery. У выпадку ўзгаднення ўмоў далейшага супрацоўніцтва з кампаніяй-праваўладальнікам, трансляцыя названых тэлеканалаў і аказанне тэматычнага пакета «Discovery» будуць працягнутыя. Дадатковая інфармацыя па гэтым пытанні з'явіцца на нашым сайце ў бліжэйшы час.