ZALA аднаўляе трансляцыю папулярных дзіцячых тэлеканалаў | ZALA

ZALA аднаўляе трансляцыю папулярных дзіцячых тэлеканалаў

01.10.2020
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

 

З 1 кастрычніка тэлебачанне ZALA аднаўляе трансляцыю папулярных дзіцячых тэлеканалаў Cartoon Network і Boomerang. У дадатковым пакеце «Дзіцячы» і пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў дадатковым пакеце «Больш ТВ» SMART ZALA трансляцыя пачалася на кнопцы 85 (Cartoon Network) і кнопцы 84 (Boomerang).

 

Cartoon Network - тэлеканал для дзяцей ад 6 да 12 гадоў і для ўсіх, хто любіць мультфільмы. Забаўляльны канал, які паказвае камедыйныя і прыгодніцкія мультсерыялы.

 

Boomerang - тэлеканал для дзяцей ад 3 да 6 гадоў. Аснова эфіру - лепшыя ўзоры сусветнай анімацыі. Праграма канала знаёміць чарговае пакаленне маленькіх гледачоў з легендарнымі мультперсанажамі - катом Томам і мышаняткам Джэры, пацешным сабакам Скубі Ду і яго сябрамі. Акрамя мульткласікі на канале ідуць сучасныя анімацыйныя серыялы.

 

Прыемнага прагляду!