ZALA прапануе новыя тэлеканалы | ZALA

ZALA прапануе новыя тэлеканалы

24.11.2020
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

24 лістапада ў ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы аб спорце і модзе. У складзе пашыраных і базавых пакетаў ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося тэставае вяшчанне тэлеканалаў Fightbox (кнопка - 149), Fastnfunbox (150), Fashionbox (147).

 

Fightbox - гэта захапляльны канал спартыўных адзінаборстваў, даступны па ўсім свеце. Прадстаўлены трансляцыі турніраў па розных дысцыплінах: кікбоксінг, дзюдо, джыу-джытсу, каратэ і многія іншыя.

 

Fastnfunbox - канал аб экстрэмальных відах спорту. У эфіры - трансляцыі спаборніцтваў з усяго свету: «Формула 1», мотакрос, яхцінг, сноўбордынг і скейтбордынг, велатрыял, мотафрыстайл, кайтынг, тэматычныя шоў, праграмы аб аўтамабільных навінках і многае іншае.

 

Fashionbox - тэлеканал пра моду, які транслюе перадачы для мужчын (блок Fashionbox Home) і жанчын (блок Fashionbox Femme). Інтэрв'ю з дызайнерамі, модныя паказы і гід па стылі. Канал даступны на англійскай мове.

 

Прыемнага прагляду!