У ZALA пачынаецца трансляцыя новых тэлеканалаў | ZALA

У ZALA пачынаецца трансляцыя новых тэлеканалаў

07.06.2021
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты!

 

З 7 чэрвеня ў складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў складзе пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA арганізавана тэставае вяшчанне новых тэлеканалаў.

Навукова-папулярны тэлеканал «Невядомая планета» транслюе пазнавальныя, адукацыйныя, дакументальныя фільмы. Аб загадках прыроды, звышздольнасцях чалавека і гісторыі мастацтваў можна даведацца на кнопцы 109.

Шэдэўры сусветнага класічнага кінематографа ўяўляе тэлеканал «Класіка кіно» (кнопка 147). У яго калекцыі - фільмы, якія ўвайшлі ў спісы лепшых на думку вядучых сусветных крытыкаў і гісторыкаў кіно.

У складзе дадатковага тэматычнага пакета «Начны», пашыраных пакетаў ZALA IPTV і базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA сёння пачалася трансляцыя тэлеканала «Erox».

 

Аб аднаўленні трансляцыі тэлеканалаў

 

7 чэрвеня ў сувязі з атрыманнем дазволаў на трансляцыю аднавілася вяшчанне тэлеканалаў «Кiнамiкс» і «КХЛ» ў базавых і пашыраных пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і SMART ZALA. Тэлеканал «Кiнамiкс» з'явіўся таксама ў складзе пакетаў эфірнага ТБ ZALA «Стандарт ТБ» і «Эфірная ZALA: Усе ўключана».

 

Жадаем прыемнага прагляду!

 

Таксама інфармуем, што 7 чэрвеня ў пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і ў SMART ZALA спынілася тэставая трансляцыя тэлеканалаў «Кінаспатканне» і Animal Family. З базавых і пашыраных пакетаў эфірнага тэлебачання ZALA выключаны тэлеканал «Наша кіно».