Новости ZALA | ZALA

Новости ZALA

У пакеце «Начнога» тэлебачання ZALA з'явіўся новы тэлеканал

23.01.2023

З 23.01.2023 у дадатковым тэматычным пакеце «Начны», пашыраных пакетах ZALA IPTV, і ў складзе базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA на 163 кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала Erox.

 

Erox – канал для дарослых, які транслюе эратычныя фільмы. Рэкамендаваны для асоб, якія дасягнулі 18 гадоў.

 

Прыемнага прагляду!

Навінкі, якіх вы чакалі! Apple iРhone 14 і Tecno Megabook T1 цяпер у «Белтэлекаме»

05.01.2023

Пачынаем год з выдатных навін! У асартыменце тавараў, даступных у растэрміноўку ў «Белтэлекаме», з'явіліся яркія навінкі. Смартфоны Apple iРhone 14 і наўтбукі Tecno Megabook T1 зараз можна набыць у сэрвісных цэнтрах кампаніі і на сайце shop.beltelecom.by.

Віншуем з Новым годам і Калядамі!

30.12.2022

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

Дзякуем Вам за супрацоўніцтва з нашай кампаніяй. Мы шчыра спадзяемся, што ў надыходзячым годзе яно застанецца такім жа плённым. Ваш давер – наш стымул развівацца і рухацца наперад!

Няхай 2023 год будзе для Вас паспяховым і шчасным, а чароўныя зімовыя святы падораць шмат радасці, добрых і цёплых зносін з роднымі.

Дужага здароўя, яркіх дасягненняў і добрага навагодняга настрою!

Заўсёды на сувязі,

Ваш «Белтэлекам»

«Зніжка на пакет «Прэміум»! «Белтэлекам» падаўжае рэспубліканскую акцыю

30.12.2022

Выдатныя навіны ад «Белтэлекам» напярэдадні Новага года. Акцыя «Зніжка на пакет «Прэміум» працягваецца! Вы можаце падключыцца да пакета па 31.12.2023 уключна без спагнання аплаты на працягу двух месяцаў!*

 

Тэматычны пакет «Прэміум» – гэта 9 фільмавых тэлеканалаў:

 

Увазе карыстальнікаў паслугі «SMART ZALA»

15.12.2022

Паважаныя абаненты!

 

Пасля абнаўлення праграмнага забеспячэння вэб-браўзэраў Chrome і Chromium у карыстачоў можа з'явіцца памылка пры выкарыстанні прыкладання «SMART ZALA» на прыладах з аперацыйнай сістэмай Windows. Для прагляду тэлебачання замест прыкладання рэкамендуем скарыстацца стандартным браўзэрам па спасылцы.

 

Просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.

Зімовыя канікулы не за гарамі: у ZALA з'явіліся новыя дзіцячыя тэлеканалы

14.12.2022



14 снежня 2022 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 102-й і 106-й кнопках пачалося вяшчанне дзіцячых тэлеканалаў «Рыжы» і «ducktv».

 

У дадатковым тэматычным пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіўся тэлеканал «Савецкія мультфільмы».

 

«Белтэлекам» прапануе новы пакет паслуг лінейкі «Сямейны»

14.12.2022



14 снежня 2022 года ў лінейцы пакетаў паслуг «Сямейны» з'явіўся тарыфны план – «Сямейны 5 LTE». Новая прапанова дазволіць падключыць сучасныя паслугі сувязі там, дзе раней гэта было тэхнічна немагчыма.

«Сямейны 5 LTE» уключае:

Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

13.12.2022

13 снежня 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Начны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 161-й кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала «Blue Hustler».

 

Blue Hustler – забаўляльны тэлеканал эратычнай тэматыкі з фільмамі для дарослых.

 

Аб спыненні вяшчання рэгіянальнага тэлеканала

12.12.2022

Паважаныя абаненты Брэсцкай вобласці!

 

З 12 снежня 2022 г. спыняецца трансляцыя тэставага рэгіянальнага тэлеканала «Пінск» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

Планшэты Apple iPad Wi-Fi - набывайце ў растэрміноўку ў «Белтэлекаме»!

09.12.2022

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» і на сайце shop.beltelecom.by абаненты кампаніі могуць набыць планшэты Apple iPad Wi-Fi у растэрміноўку на 24 месяцы.