“БЕЛТЭЛЕКАМ” ПАДКЛЮЧЫЎ 400-тысячнага абанента ZALA | ZALA

“БЕЛТЭЛЕКАМ” ПАДКЛЮЧЫЎ 400-тысячнага абанента ZALA

14.10.2011
Версия для печати

“БЕЛТЭЛЕКАМ” ПАДКЛЮЧЫЎ 400-тысячнага абанента ZALA

14 кастрычніка 2011 колькасць карыстальнікаў інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA ў Беларусі дасягнула 400 000. Юбілейны абанент ZALA падключыўся ў Сэрвісным цэнтры “Белтэлекам” Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Удача ўсміхнулася жыхару аграгарадка Баркалабава. У якасці падарунка 400 000-му абаненту ZALA кампанія “Белтэлекам” уручыла сертыфікат на бясплатнае падключэнне і карыстанне інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA на працягу года.

 Для забеспячэння населенага пункта тэлекамунікацыйнымі паслугамі Быхаўскі раённы вузел электрасувязі Магілёўскага філіяла “Белтэлекам” арганізаваў канал сувязі па валаконна-аптычнай лініі, запусціў электронную тэлефонную станцыю на 208 нумароў і ўстанавіў абсталяванне шырокапалоснага доступу. Цяпер жыхарам Баркалабава даступна надзейная тэлефонная сувязь, а таксама паслугі высакахуткаснага доступу ў сетку інтэрнэт byfly і інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

“Забеспячэнне сучаснымі паслугамі сувязі сельскіх раёнаў з’яўляецца адной з прыярытэтных задач “Белтэлекам”. Так, у рамках гэтага напрамку з пачатку года жыхары 96 сельскіх населеных пунктаў Магілёўскай вобласці атрымалі магчымасць карыстацца інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA. Плануецца, што да канца 2011 года такая магчымасць з’явіцца ў жыхароў яшчэ 14 пунктаў.

Усяго на пачатак кастрычніка 2011 года ў Магілёўскай вобласці налічваецца каля 56,5 тысяч абанентаў ZALA, з іх у Быхаўскім раёне – каля 2,5 тысяч. З пачатку года абаненцкая база ZALA ў Магілёўскай вобласці вырасла на 67%. Высокія тэмпы падключэння пацвярджаюць, што паслуга цікавая і запатрабаваная”, – адзначыў дырэктар Магілёўскага філіяла “Белтэлекам” Аляксандр Лісаў.