Правільна выкарыстоўвайце электрапрыборы падчас неспрыяльных умоў надвор'я | ZALA

Правільна выкарыстоўвайце электрапрыборы падчас неспрыяльных умоў надвор'я

12.06.2017
Printer-friendly version

Летняе надвор'е дорыць нам не толькі цяпло і сонечнае святло, але і багатыя дажджы і навальніцы.

Здараецца, што падчас непагадзі адключаецца электраэнергія. Прамое ўздзеянне навальнічных разрадаў на сеткі энергазабеспячэння можа аказваць уплыў на работу электрапрыбораў. Метэаралагічныя з'явы ствараюць электрамагнітны імпульс, з'яўляецца магутная шырокапалосная перашкода, якая ўздзейнічае як на работу бесправадных прыбораў (Bluetooth, Wi-Fi), так і на работу электрычных сетак.

Памятайце пра тое, што навальніца можа быць небяспечнай, калі не выконваць элементарныя правілы паводзін. Знаходзячыся дома ў час навальніцы, адключыце электрапрыборы, а пры магчымасці і электрасілкаванне кватэры, зачыніце вокны і форткі.

Спецыялісты тэхнічнай падтрымкі РУП «Белтэлекам» рэкамендуюць адключаць падчас навальніцы мадэмы і прыстаўкі. Калі не зрабіць гэтага, пасля непагадзі вы можаце заўважыць, што абсталяванне не працуе. Паспрабуйце ўключыць яго ў іншую разетку або скінуць налады да завадскіх. Калі гэтыя дзеянні не дапамагаюць, звярніцеся ў сэрвісны цэнтр кампаніі для замены прыстаўкі ці мадэма.