Да ўвагі абанентаў тарыфных планаў «Прэм'ера» і «Проста ТБ». Акцыя «Круглы год з ZALA» працягваецца!
Да 31 снежня 2017 года ўключна абаненты - фізічныя асобы могуць ацаніць разнастайнасць тэлевізійных каналаў, уключаных у пашыраны базавы пакет «ZALA: усё ўключана», па льготнай цане.
На ўмовах акцыі «Круглы год з ZALA» пашыраны базавы пакет прадастаўляецца са зніжкай на 12 месяцаў з моманту падключэння. Першы месяц памер зніжкі складае 45,5%, г.зн. абаненты базавага тарыфнага плана «Прэм'ера» могуць перайсці на пашыраны тарыфны план «ZALA: усё ўключана» без павелічэння кошту. Пачынаючы з другога месяца, памер зніжкі на абанементную плату складзе 15%. Такім чынам, цана тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана» на ўмовах акцыі складзе 11,48 руб.
У складзе «ZALA: усё ўключана» транслюецца звыш 90 тэлевізійных каналаў розных жанраў, у тым ліку тэлеканалы Discovery Channel, Animal Planet, Eurosport 1 і Eurosport 2.
Дадатковая інфармацыя. Дзеянне акцыі распаўсюджваецца на абанентаў - фізічных асоб, падлучаных да паслугі IPTV на ўмовах тарыфных планаў «Проста ТБ» або «Прэм'ера» і якія маюць не больш за два тэматычных пакетаў.
Для падлучэння на ўмовах акцыі абанентам неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр, змяніць тарыфны план на «ZALA: усё ўключана» ў кабінеце карыстальніка або скарыстацца мабільным прыкладаннем «Мой Белтэлекам». Пры гэтым для абанентаў, якія трапляюць пад умовы акцыі (якія маюць не больш за два тэматычных пакетаў), актывацыя акцыі будзе выканана аўтаматычна, гэта значыць ніякіх дадатковых дзеянняў пры змене тарыфу ад абанента не патрабуецца.
Калі на момант змены тарыфнага плана абанент мае больш за два тэматычных пакеты, пераход на тарыфны план «ZALA: усё ўключана» будзе выкананы на звычайных умовах, гэта значыць без зніжкі.