1 лютага 2023 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 48-й і 49-й кнопках пачалося вяшчанне тэлеканалаў «AMEDIA» і «AMEDIA HIT».
AMEDIA – тэлеканал разлічаны на мужчынскую аўдыторыю. У эфірнай сетцы канала – рэйтынгавыя серыялы, фільмы (ад экшн-блакбастараў да чорных камедый), дакументальныя стужкі, пазнавальныя праграмы, перадачы аб актыўных відах спорту і трансляцыі экстрэмальных спаборніцтваў.