Родны кут… | ZALA

Родны кут…

Версия для печати

Жанр: хроникально-документальный. Хронометраж: 14 мин. 55 сек.
    
Сценарист Татьяна Кухаронак
Режиссёр Ирина Волох
Оператор Сергей Милешкин
Звукооператоры Борис Калякин, Александр Васюк
Редактор Вера Гончарова
Директор Елена Вашинко

Мудрацы сцвярджаюць: “ Без памяці – няма традыцый, без традыцый – няма культуры, без культуры – няма духоўнасці, без духоўнасці – няма асобы, без асобы – няма народа”. А захавальніцай усіх гэтых скарбаў на працягу стагоддзяў з’яўляецца вёска. Традыцыйная вёска заўсёды давала грамадству самых духоўна і фізічна моцных людзей, найбольш прыстасаваных да жыцця.
 Сучасная беларуская вёска, як і раней застаецца захавальніцай нацыянальных традыцый, мовы, фальклору, народнай творчасці. Менавіта там фарміруецца новая генерацыя беларусаў, якія імкнуцца далучыцца да культурных і гістарычных каранёў нацыі, жыць з пачуццём гонару за свой народ, за сваю зямлю.
 Значную ролю ў сацыяльна-культурным жыцці вяскоўцаў адыгрываюць сельскія ўстановы культуры, у тым ліку сельскія бібліятэкі.
 Здымкі фільма плануецца праводзіць у в. Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Галоўная гераіня – Гарановіч Алена Ігараўна, бібліятэкар Старасвержаньскага цэнтра культьуры. Асоба цікавая, таленавітая, творчая. Яна ўмее арганізаваць работу, умее ладзіць с людзьмі, адносіны з якімі будуюцца на ўзаемадаверы, узаемавыручцы, узаемапавазе.
 У Старым Свержані зараз аграгарадок, вёсцы трэба развівацца, значыць, падпітвацца духоўна. А што можа наталіць людзей, якія працуюць на зямлі, лепш чым словы: ”Мой родны кут, як ты мне мілы?..”