
Паважаныя абаненты!
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што з 29 чэрвеня 2012 года спыняецца прыем плацяжоў за паслугі сувязі РУП «Белтэлекам» у банкаматах Беларусбанка.
Аплаціць хатні тэлефон, паслугі Інтэрнэт byfly і інтэрактыўнага тэлебачання ZALA магчыма ў Сэрвісных цэнтрах і пунктах РУП «Белтэлекам», у аддзяленнях сувязі РУП «Белпошта», у касах банкаў, банкаматах (акрамя Беларусбанка), інфакіесках, пры дапамозе інтэрнэт-банка, SMS-банкінга.
Падрабязней пра спосабы аплаты паслуг сувязі РУП «Белтэлкам» можна даведацца на сайце www.beltelecom.by у раздзеле «Спосабы аплаты».