
З 1 студзеня 2013 года тэлегледачы ZALA атрымаюць магчымасць бавіць вольны час за праглядам захапляльных каналаў Расія-Культура, Cartoon Network і Хто ёсць хто.
Расія-Культура папоўніла спіс каналаў асноўных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання, а Cartoon Network пачынае вяшчанне ў дадатковым пакеце «Дзіцячы».
Раней тэлеканалы былі ўключаны ў лінейку каналаў, тэстуемых аўдыторыяй гледачоў ZALA, дзе атрымалі выскі адзнакі аўдыторыі па заканчэнні запланаванага тэставага перыяду.
Акрамя таго, з пачатку 2013 года ў тэставым рэжыме (замест канала Дом кіно) інтэрактыўнае тэлебачанне прадстаўляе тэлеканал Хто ёсць хто, які распавядае пра выбітных людзей, чые справы і жыццёвыя гісторыі здзіўляюць і натхняюць аўдыторыю.
Тэлеканал Расія-Культура транслюецца ў асноўнай сетцы вяшчання замест тэлеканала EUROSPORT 2. У дадатковым пакеце для юрыдычных асоб «Свет спорту» тэлеканал EUROSPORT 2 заменены на канал НТБ+ наш футбол.