
Паважаныя абаненты!
З 11 ліпеня 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Фільмавы» і пашыраным пакеце «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання пачалася трансляцыя тэлеканала «Муві ТБ».
«Муві ТБ» – расійскі кінаканал, у эфіры якога транслююцца фільмы самых розных жанраў расійскай і замежнай вытворчасці.
Таксама інфармуем, што з 11 ліпеня спыняецца вяшчанне тэлеканала «BOLT» у пакетах ZALA IPTV, SMART ZALA, а таксама ў складзе тэматычнага пакета «Фільмавы» і пашыранага пакета «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання ZALA у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на яго распаўсюджванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.