
На тэлеканале «ЯСНАе ТV» стартаваў новы спартыўны праект.
«PROфутбол» – гэта анонс тура ў «Беларусбанк-Вышэйшай лізе». У выпусках праграмы гледачы даведаюцца пра апошнія навіны беларускага футбола, убачаць інтэрв'ю з лепшымі ігракамі мінулага тура чэмпіянату. Праект будзе ўключаць аналітыку матчаў, прагнозы і, вядома, эксклюзіўныя кадры са спартыўных пляцовак.
І самае галоўнае – вядучым новай праграмы стаў вядомы спартыўны журналіст і каментатар Уладзімір Навіцкі. Ён будзе расказваць пра гісторыю супрацьстаяння клубаў, цікавыя факты і статыстыку сустрэч. Яго вялікі вопыт і аўтарскі погляд гарантуюць цікавасць гледачоў да праграмы.
Творчая каманда спадзяецца, што «PROфутбол» стане сапраўднай падзеяй для ўсіх прыхільнікаў футбола і тых, хто цікавіцца спортам.
Па чацвяргах, у 21.30 – далучайцеся і будзьце ў курсе ўсіх падзей на футбольным полі!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за абнаўленнямі!