
З 17.04.2023 у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося тэставае вяшчанне новых спартыўных тэлеканалаў «Fastnfunbox» (кнопка 109) і «Fightbox» (кнопка 110).
Fastnfunbox – канал аб экстрэмальных відах спорту. У эфіры трансляцыя спаборніцтваў з усяго свету: «Формула 1», мотакрос, яхтынг, сноўбордынг і скейтбордынг, велатрыял, мотафрыстайл, кайтынг, тэматычныя шоу, праграмы пра аўтамабільныя навінкі і многае іншае.
Fightbox – тэлеканал, прысвечаны баявым мастацтвам. Трансляцыя сусветных турніраў па больш чым 30 відах адзінаборстваў з усяго свету: MMA, кікбоксінг, мужчынскі і жаночы бокс, рукапашны бой, армрэстлінг, капаэйра, дзюдо, баі ў клетцы, ушу, саньда і інш.
Прыемнага прагляду!