
Тэлебачанне ZALA зноў радуе прыхільнікаў кіно! У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася трансляцыя новага тэставага тэлеканала Suspense. З 19 лістапада ён даступны для тэлегледачоў на 60-й кнопцы.
Suspense – гэта свет вострасюжэтнага і захапляльнага кіно. Небяспечныя пагоні, заблытаныя дэтэктыўныя сюжэты, адчайныя бітвы дабра і зла, містычныя гісторыі і гучныя прэм'еры. На Suspense кожная секунда насычаная інтрыгай!
Тэлеканал робіць стаўку на эксклюзіўнасць і прэм'ернасць. Фармат вяшчання – кругласутачны.
Прыемнага прагляду!