
Добрыя навіны для аматараў кіно і забаў! З 24 кастрычніка 2024 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася трансляцыя новых тэставых тэлеканалаў «Наша новае кіно» і «КВЗ ТБ».
«Наша новае кіно» (кнопка 56) – тэлеканал сучаснага расійскага кіно. У эфіры самыя паспяховыя і любімыя айчынныя фільмы апошняга дзесяцігоддзя, а таксама прэм'еры гэтага года. Кіно ўсіх жанраў і стыляў.
«КВЗ ТБ» (кнопка 100) – канал для прыхільнікаў КВЗ («Клуб вясёлых і знаходлівых»). Вас чакаюць гульні Вышэйшай і Прэм'ер-лігі, фестывалі, праграмы аб КВЗ, спецпраекты, перадачы з удзелам зорак КВЗ і расійскага шоу – бізнесу. Якасны гумар і выдатны настрой круглыя суткі!
Прыемнага прагляду!