
Паважаныя абаненты!
Кампанія «Белтэлекам» паведамляе пра тое, што з 1 сакавіка 2014 года павялічваецца кошт базавага пакета «Проста ТБ» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Цана на самы папулярны базавы пакет «Прэм'ера» застаецца без зменаў.
Акрамя таго, павышаюцца тарыфы на тэматычныя пакеты «Дзіцячы» і «На канапе», а таксама тарыфы на паслугі «Відэа па запыце», прадастаўляемыя ZALA.
Кампанія «Белтэлекам» спадзяецца на паразуменне і далейшае супрацоўніцтва.
Падрабязную інфармацыю аб зменах кошту паслуг вы зможаце атрымаць на сайце beltelecom.by або па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).