
Для зручнасці абанентаў эфірнага тэлебачання ZALA пры замове паслуг з 1 сакавіка 2016 года ўводзіцца новы тарыфны план «Эфірная ZALA: усё ўключана».
Па наборы каналаў пакет «Эфірная ZALA: усё ўключана» ўяўляе сабой базавы пакет «Стандарт ТБ» з усімі дадатковымі тэматычнымі пакетамі («Дзіцячы», «Для душы», «Пазнавальна-забаўляльны» і «Фільмавы»). Агульная колькасць даступных каналаў у новым пакеце дасягнула 44.
Кошт тарыфнага плана ў месяц - 62 400 рублёў з улікам ПДВ.